Навучанне кітайскіх сцюардэс
  2017-02-21 15:08:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Студэнткі каледжа грамадзянскай авіяцыі правінцыі Сычуань – будучыя бортправадніцы. У зубах яны заціскаюць звычайныя драўляныя палачкі, каб зрабіць сваю ўсмешку прыгожай і бездакорнай. А утрымліваючы на галаве часопіс, дзяўчыны трэніруюць паставу. Яшчэ адно практыкаванне для выпрацоўкі добрай паставы: яны павінны прастаяць з бутэлькай мінеральнай вады на галаве на працягу 3 хвілін.

Пра бяспеку ў каледжы таксама не забываюць. Гэтаму нават прысвечаны асобныя ўрокі, на якіх бортправаднікі навучаюцца прыёмам кунг-фу. Некаторыя заняткі па баявым майстэрстве праходзяць па-за межамі навучальнай установы і больш нагадваюць трэніроўку салдат, чым ўрокі сцюардэс.

На свежым паветры дзяўчыны вучацца пераадольваць палосы перашкод, супрацьстаяць халоднай зброі і адпрацоўваюць сілу ўдару. Здаць выпускны экзамен даволі складана: бортправадніцы павінны разбіць керамічную талерку адной рукой з першай спробы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040