Міністэрства нацыянальнай бяспекі ЗША распрацавала новыя правілы для ўзмацнення пагранічнага кантролю
  2017-02-22 14:37:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства нацыянальнай бяспекі ЗША ў аўторак апублікавала два мемарандума па рэалізацыі указа прэзідэнта краіны Дональда Трампа па ўзмацненні памежнага кантролю і стрымліванні нелегальнай іміграцыі.

Два дакумента, якія называюцца "Рэалізацыя палітыкі прэзідэнта ў галіне бяспекі межаў і паляпшэння кантролю над выкананнем іміграцыйнага заканадаўства" і "Забеспячэнне выканання законаў аб іміграцыі дзеля нацыянальных інтарэсаў", былі падпісаныя міністрам нацыянальнай бяспекі Джонам Келі. Яны нацэлены на "спыненне нелегальнай іміграцыі, а таксама на ідэнтыфікацыю, затрыманне, арышт і дэпартацыю грамадзян замежных дзяржаў, якія нелегальна праніклі або засталіся на тэрыторыі ЗША".

У дакуменце пад назвай "Рэалізацыя палітыкі прэзідэнта ў галіне бяспекі межаў і паляпшэння кантролю над выкананнем іміграцыйнага заканадаўства", - гаворыцца, у прыватнасці, аб наступных мерах: павялічыць колькасць супрацоўнікаў на мытнях і ва ўпраўленнях па ахове межаў; умацаваць права міністра нацыянальнай бяспекі на кіраванне забеспячэннем выканання законаў; пабудаваць сцяну на мяжы паміж ЗША і Мексікай.

Нагадаем, 27 студзеня. Д. Трамп падпісаў указ, паводле якога ЗША павінны былі на 120 дзён прыпыніць прыём бежанцаў з якіх-небудзь дзяржаў, на 90 дзён абмежаваць уезд грамадзян сямі краін /Ірана, Судана, Сірыі, Лівіі, Самалі, Емена і Ірака/ і на нявызначаны тэрмін забараніць размяшчэнне на тэрыторыі краіны сірыйскіх бежанцаў. 3 лютага суддзя Федэральнага акруговага суда Заходняй акругі штата Вашынгтон Джэймс Робарт у Сіэтле наклаў часовую забарону на выкананне гэтага ўказа .

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040