Кітай гатовы адрэагаваць на ўвядзенне памежнага падатку ў ЗША
  2017-02-22 16:52:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай выканае дакладныя разлікі і адпаведным чынам адрэагуе ў выпадку, калі ЗША апублікуюць дэталізаваны план мяркуемай падатковай рэформы. Пра гэта сёння заявіў міністр камерцыі КНР Гаа Хучэн.

Адказваючы на пытанні пра паведамленні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на Twitter па гэтай тэме, Гаа Хучэн адзначыў на прэс-канферэнцыі, што Кітай дасведчаны аб нядаўніх прапановах адміністрацыі ЗША з нагоды мытнага падатку на імпарт. Ён падкрэсліў, што ўсе краіны свету павінны прытрымлівацца міжнародных гандлёвых правілаў пры фармаванні сваёй гандлёвай палітыкі.

Гаа Хучэн адзначыў, што Кітай не мае намеру каментаваць заявы кандыдатаў у прэзідэнты ЗША, якія агучваліся падчас выбарчай кампаніі, а будзе канцэнтравацца на пазіцыях новай адміністрацыі ЗША ў дачыненні да гандлю з КНР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040