Кніга без тэксту атрымала сярэбраны медаль конкурсу "Самая прыгожая кніга ў свеце"
  2017-02-23 16:16:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нядаўна ў Лейпцыгу прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу "Самая прыгожая кніга ў свеце". З 25 відаў работ журы прысудзіла кітайскім кнігам "Кніга чарвякоў" і "Лэнбінчуань Макэ" сярэбраны медаль і ганаровую ўзнагароду.

Аўтары "Кнігі чарвякоў" - Чжу Інчунь і Хуан Фушаньшань. Яна выпушчана выдавецтвам "Guangxi Normal University Press". Аўтары штодня працавалі з рознымі відамі насякомых, збіраючы іх сляды на лісці і на паперы. Пасля апрацоўкі, яны прадстаўлены ў кнізе ў выглядзе незвычайных карцін.

Журы конкурсу 2016 каментуе наступным чынам: «У кнізе няма тэксту, на старонках - сляды, пакінутыя насякомымі. Пасля вельмі ўважлівага назірання і адбору, створаныя чарвякамі "творы", прадстаўленыя ў выданні, адрозніваюцца зачараваннем каліграфіі і "прыроднага мастацтва". Выкарыстаныя ў афармленні колеры - чорны, белы і адценні бэжавага - надаюць кнізе спакой і чысціню».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040