Кітай рашуча выступае супраць размяшчэння ў РК сістэмы супрацьракетнай абароны THAAD
  2017-02-24 09:23:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнік Міністэрства абароны Кітая Жэнь Гацян у чацвер на чарговай прэс-канферэнцыі заявіў, што Кітай катэгарычна выступае супраць размяшчэння ЗША ў Рэспубліцы Карэя /РК/ амерыканскай сістэмы супрацьракетнай абароны THAAD, бо гэта наносіць сур'ёзны ўрон стратэгічнай бяспецы і інтарэсам суседніх краін, у тым ліку Кітаю і Расіі, і парушае стратэгічны баланс у рэгіёне.

Жэнь Гацян выказаў спадзяванне на тое, што РК будзе шанаваць дасягненні развіцця адносінаў паміж УС дзвюх краін. Кітай разлічвае, што Рэспубліка Карэя будзе адштурхоўвацца ад ідэі падтрымання міру і стабільнасці ў рэгіёне, а таксама ўлічваць карэнныя інтарэсы двух народаў, абачліва падыходзячы да пытанняў, якія закранаюць стратэгічныя бяспеку і інтарэсы Кітая. Такі падыход створыць станоўчыя ўмовы для бесперашкоднага развіцця адносінаў паміж дзвюма арміямі, адзначыў ваенны чыноўнік.

Жэнь Гацян сказаў, што кітайская армія прыме неабходныя меры па абароне нацыянальнай бяспекі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040