Восем чалавек загінулі, яшчэ 21 паранены пры выбуху на ўсходзе Пакістана
  2017-02-24 14:13:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паблізу рэстарана ў Лахоры - адміністрацыйным цэнтры правінцыі Пенджаб на ўсходзе Пакістана ў чацвер апоўдні адбыўся выбух, у выніку загінула як мінімум восем чалавек, яшчэ 21 атрымаў раненні.

Як паведамілі пакістанскія СМІ, прыкладна ў 11:30 па мясцовым часе прагрымеў выбух у будынку, што ўзводзіўся каля рэстарана індыйскай кухні. Акрамя рэстарана, разбураныя яшчэ чатыры размешчаных побач будынка і некалькі аўтамабіляў і матацыклаў, прыпаркаваных паблізу.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за тэракт.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040