Упраўленне спецпрадстаўніка МЗС КНР у САР Сянган запатрабавала ад брытанскага боку спыніць умяшальніцтва ў справы Сянгана
  2017-02-27 09:20:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Упраўленне спецпрадстаўніка МЗС КНР у САР Сянган, каментуючы апублікаваны Вялікабрытаніяй апошні "Паўгадавы даклад па пытаннях Сянгана", заявіла, што пытанні Сянгана цалкам адносяцца да ўнутраных спраў Кітая, і запатрабавала ад брытанскага боку выказвацца і дзейнічаць з асцярогай, а таксама спыніць умяшальніцтва ў справы Сянгана.

Афіцыйны прадстаўнік упраўлення паведаміў, што пасля вяртання Сянгана цэнтральны ўрад ператварае ў жыццё прынцыпы "адна краіна – дзве сістэмы", "сянганцы кіруюць Сянганам" і палітыку высокай ступені аўтаноміі, дзейнічае строга ў адпаведнасці з Канстытуцыяй КНР і Асноўным законам КНР аб САР Сянган. Практыка па прынцыпе "адна краіна – дзве сістэмы" дасягнула поспеху, Сянган працягвае квітнець і захоўваць стабільнасць, жыхары Сянгана ў адпаведнасці з заканадаўствам карыстаюцца беспрэцэдэнтнымі правамі і свабодамі. Рашучасць цэнтральнага ўрада ажыццяўляць прынцып «адна краіна – дзве сістэмы" цвёрдая і непахісная, сказаў ён.

Афіцыйны прадстаўнік адзначыў, што так званай "адказнасці" брытанскага боку за Сянган не існуе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040