МЗС: Кітай рашуча выступае супраць размяшчэння сістэм THAAD у РК
  2017-02-28 09:54:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай рашуча выступае супраць размяшчэння сістэм THAAD у Рэспубліцы Карэя і прыме неабходныя меры для абароны сваіх інтарэсаў у сферы бяспекі; адказнасць за ўсе наступствы будуць ляжаць на ЗША і РК. Пра гэта заявіў у панядзелак прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан на прэс-канферэнцыі.

Гэн Шуан адзначыў, што размяшчэнне THAAD на паўднёвакарэйскай тэрыторыі сур'ёзна падарве рэгіянальны стратэгічны баланс і стратэгічныя інтарэсы ў галіне бяспекі краін рэгіёна, у тым ліку Кітая, што не будзе спрыяць падтрыманню міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве. "На жаль, Рэспубліка Карэя, праігнараваўшы заклапочанасці Кітая, настойвае на сумеснай дзейнасці са Злучанымі Штатамі па паскарэнні размяшчэння сістэм THAAD. Кітай рашуча выступае супраць гэтага і выказвае крайнюю незадаволенасць," – сказаў чіноўнік кітайскага МЗС. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040