/ Сесіі УСНП і УК НПКСК / У Пекіне пачалі працаваць прэс-цэнтры сесій УСНП і УК НПКСК
  2017-02-28 16:32:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

27 лютага ў кітайскай сталіцы афіцыйна пачалі працаваць прэс-цэнтры "дзвюх сесій".

Як у іх паведамілі, на сапраўдны момант акрэдытацыю на асвятленне мерапрыемстваў атрымалі больш за тры тысячы кітайскіх і замежных журналістаў. Што тычыцца журналістаў з унутраных раёнаў Кітая, Сянгана, Аамэня і з Тайваня, то іх колькасць, у цэлым, застаецца на ўзроўні мінулых гадоў, а колькасць замежных карэспандэнтаў пастаянна расце.

Бягучы год уяўляе сабой важны перыяд для рэалізацыі 13-га пяцігадовага плана развіцця і паглыблення структурных рэформаў у сферы прапановы. Вялікую цікавасць у журналістаў выклікаюць такія тэмы, як развіццё макраэканомікі, структурныя рэформы ў сферы прапановы, курс кітайскага юаня, дынаміка на рынках каштоўных папер і нерухомасці і інш.

Па асабліва цікавых для грамадскасці пытаннях прэс-цэнтры "дзвюх сесій" кожны год арганізуюць серыю прэс-канферэнцый, выступіць на якіх запрашаюць прадстаўнікоў розных ведамстваў краіны. У цяперашні час прэс-цэнтры падтрымліваюць актыўную сувязь з адпаведнымі ведамствамі, каб добра падрыхтавацца да сустрэч з журналістамі, на якіх трэба будзе тлумачыць змест дакладу аб рабоце ўрада, агучваць важныя палітычныя рашэнні і асвятляць хвалюючыя насельніцтва тэмы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040