МЗС КНР пра перспектывы паўднёвакарэйскай карпарацыі Lotte Group на кітайскім рынку
  2017-03-01 10:21:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паспяховасць замежных прадпрыемстваў у Кітаі залежыць ад рынку і спажыўцоў Кітая, адзначыў прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан, каментуючы пазіцыю кітайскага ўрада па перспектывах дзейнасці паўднёвакарэйскай карпарацыі Lotte Group на кітайскім рынку.

Па паведамленнях, карпарацыя Lotte Group і Міністэрства абароны Рэспублікі Карэя ў аўторак падпісалі кантракт аб абмене ўчасткамі зямлі для размяшчэння сістэмы THAAD. У адказ грамадзяне Кітая заявілі аб намеры байкатаваць дзейнасць гэтай карпарацыі ў Кітаі.

У адказ на пытанне пра тое, уі прыменіць кітайскі ўрад санкцыі супраць карпарацыі Lotte Group, Гэн Шуан адзначыў, што Кітай вітае інвестыцыйную дзейнасць замежных прадпрыемстваў і нязменна паважае і абараняе іх законныя правы і інтарэсы на тэрыторыі КНР. Разам з тым, падчас вядзення бізнесу ў Кітаі прадпрыемствы павінны выконваць кітайскія законы. Гэн Шуан сказаў, што Рэспубліка Карэя, праігнараваўшы інтарэсы і заклапочанасці кітайскага боку, настойвае на сумеснай працы са Злучанымі Штатамі па паскарэнні размяшчэння сістэм THAAD. Кітай рашуча выступае супраць гэтага. Кітайскі бок прыме неабходныя меры для абароны сваіх інтарэсаў у сферы бяспекі, заявіў ён.

Кітай заклікае зацікаўленыя бакі ўлічыць інтарэсы і заклапочанасці КНР, прыпыніць працэс размяшчэння THAAD і перастаць рухацца памылковым шляхам, сказаў чыноўнік кітайскага МЗС. Гэн Шуан перакананы, што адпаведныя бакі ўжо добра ведаюць адмоўнае стаўленне грамадзян Кітая да размяшчэння сістэм THAAD ў Рэспубліцы Карэя. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040