(Сесіі УСНП і УК НПКСК ) Кітайскі зонд прывязе на Зямлю ўзоры месяцовага грунта да канца 2017 года
  2017-03-02 10:49:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Да канца гэтага года кітайскі месяцовы зонд прывязе на Зямлю ўзоры месяцовага грунту. Пасля завяршэння гэтай місіі, ускладзенай на апарат "Чан'э-5", кітайскія навукоўцы пачнуць чацвёрты этап праграмы па даследаванні Месяца: даследаванне палюсоў Месяца.

Місія "Чан'э-5" мяркуе вяртанне апарата на Зямлю з узорамі месяцовага грунту, і яе рэалізацыя будзе азначаць поўнае завяршэнне першых трох этапаў кітайскай месячнай праграмы: аблёту вакол спадарожніка Зямлі, пасадкі на Месяц і вяртанне з Месяца на Зямлю. Але спыняцца на гэтым кітайскія спецыялісты не маюць намер: ужо неўзабаве, у 2018 годзе, плануецца запусціць зонд "Чан'э-4".

А "Чан'э-4", як і планы вывучэння Паўднёвага і Паўночнага палюсоў Месяца, - гэта ўжо новы, чацвёрты этап, адзначае Е Пэйцзянь. Плануецца, што на гэтым этапе кітайскія робаты празандзіруюць абодва полюсы Месяца, і на спадарожніку Зямлі будзе створана аўтаматычная навуковая станцыя.

Як паведамлялася раней, зонд "Чан'э-4" ажыццявіць першую ў сусветнай гісторыі мяккую пасадку на адваротным баку Месяца. Для забеспячэння паспяховай рэалізацыі гэтай місіі плануецца запуск спадарожніка-рэтранслятара, які будзе размешчаны ў кропцы Лагранжа L2 сістэмы Зямля-Месяц. Гэта павінна адбыцца за паўгода да старту зонда.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040