Улады КНДР патрабуюць ад Малайзіі перадачы цела нядаўна памерлага жыхара КНДР
  2017-03-03 10:32:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік дэлегацыі ўрада КНДР у Малайзіі Лі Дон Іл заявіў, што дэлегацыя ўжо праводзіла перамовы з адпаведнымі членамі кабінета міністраў Малайзіі з нагоды інцыдэнту з гібеллю жыхара КНДР. КНДР патрабуе хутчэйшага вяртання краіне цела гэтага чалавека.

Ці Дон Іл правёў прэс-канферэнцыю перад будынкам амбасады КНДР у Малайзіі. Паводле яго слоў, КНДР і Малайзія у асноўным абмяркоўваюць такія пытанні, як перадача КНДР цела памерлага, вызваленне затрыманага грамадзяніна КНДР і развіццё дружалюбных адносін паміж КНДР і Малайзіяй. КНДР мае намер зрабіць агляд цела для яго ідэнтыфікацыі, а таксама правесці допыты арыштаванага жыхара КНДР і дзвюх жанчын, падазраваных у датычыненні да справы.

Ці Дон Іл паведаміў, што па наяўнай ва ўладаў КНДР інфармацыі, смерць жыхара КНДР, верагодна, наступіла з-за сардэчнага захворвання.

каменціраваць
Самае чытанае
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040