Сесіі УСНП і УК НПКСК Кітай стварае авіяносны флот не для пагоні за "марской гегемоніяй"
  2017-03-03 16:19:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай стварае авіяносны флот не для пагоні за "марской гегемоніяй", а для больш эфектыўнай абароны нацыянальных інтарэсаў і выканання адпаведных міжнародных абавязацельстваў. Пра гэта напярэдадні штогадовай сесіі Усекітайскага камітэта НПКСК заявіў член камітэта, кіраўнік экспертна-кансультатыўнага камітэта ВМС НВАК па кібербяспецы і інфарматызацыі контр-адмірал Інь Чжо.

Сам па сабе авіяносны флот не абавязкова з'яўляецца атрыбутам гегемоніі, адзначыў ён. "Галоўнае, чаму ён служыць. Калі мэтам агрэсіі, то ён, вядома, інструмент агрэсіі, а калі мэтам стратэгічнай абароны, то ён - сродак абароны", - падкрэсліў эксперт.

Кітай ідзе шляхам мірнага развіцця і прытрымліваецца ваеннай стратэгіі, арыентаванай на актыўную абарону. Гэтая пазіцыя не будзе перажываць змены з-за з'яўлення больш магутнай баявой платформы, адзначыў ён.

У 2015 годзе Міністэрства абароны КНР паведамляла, што ў краіны з'явіцца другі авіяносец водазмяшчэннем прыкладна 50 тыс. тон і са звычайнай сілавой устаноўкай. У ведамстве адзначалі, што авіяносец зможа прымаць знішчальнікі айчыннай вытворчасці "Цзянь-15" і іншыя віды палубных самалётаў. Аднак у яго будаўніцтве заходнія СМІ ўгледзелі "імкненне да марской гегемоніі" і "гонку ўзбраенняў".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040