/Сесіі УСНП і УК НПКСК/ Больш за 100 краін і міжнародных арганізацый удзельнічаюць у ініцыятыве "Пояса і шляху"
  2017-03-03 16:20:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ініцыятыва "Пояса і шляху" - гэта гістарычна значны праект сусветнага значэння. На дадзены момант у яго рэалізацыі ўдзельнічаюць больш за 100 краін і міжнародных арганізацый, пры гэтым звыш 40 краін і міжнародных арганізацый падпісалі з Кітаем пагаднення па супрацоўніцтве. Пра гэта заявіў Ван Гацін, афіцыйны прадстаўнік штогадовай сесіі Усекітайскага камітэта НПКСК, якая пачынае сваю працу ў пятніцу.

Паводле паведамлення Ван Гаціна, да цяперашняга моманту кітайскія прадпрыемствы стварылі ў больш за 20 краінах уздоўж "Пояса і шляху" 56 зон гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, уклалі ў эканоміку краін уздоўж "Пояса і шляху" больш за 18 млрд долараў ЗША інвестыцый, дзякуючы чаму прынеслі гэтым краінам звыш 1 млрд долараў ЗША падатковых даходаў і стварылі больш за 160 тыс. працоўных месцаў.

Толькі ў мінулым годзе аб'ём прамых кітайскіх інвестыцый у 53 краіны ўздоўж "Пояса і шляху" дасягнуў 14,53 млрд долараў ЗША, а агульная сума дзелавых дамоваў, падпісаных кітайскімі прадпрыемствамі ў 61 краіне, склала 126,03 млрд долараў ЗША.

"І мы не толькі падпісалі новыя кантракты, але і добрасумленна іх рэалізоўваем", - адзначыў Ван Гацін. Паводле яго слоў, паспяхова выконваюцца інфраструктурныя праекты, такія як будаўніцтва хуткасных аўташасэ і чыгунак у Пакістане, Турцыі і Венгрыі. Гэтыя праекты адыгрываюць пазітыўную ролю ў паляпшэнні інфраструктуры і стымуляванні сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтых краін.

Члены Усекітайскага камітэта НПКСК і яго падкамісіі надаюць вялікае значэнне рэалізацыі ініцыятывы "Пояса і шляху". У апошнія гады яны правялі мноства даследаванняў як унутры краіны, так і за мяжой. У гэтым годзе іх пільная ўвага будзе звернута на пытанні паглыблення гуманітарных абменаў паміж краінамі уздоўж "Пояса і шляху» паведаміў Ван Гацін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040