Міністэрства замежных спраў КНДР абвясціла аб выдварэнні малайзійскага пасла
  2017-03-07 11:22:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства замежных спраў КНДР абвясціла аб выдварэнні з краіны пасла Малайзіі.

Паводле паведамлення ЦТАК, МЗС КНДР абвясціла пасла Малайзіі ў КНДР "персонай нон грата", запатрабаваўшы ад яго на працягу 48 гадзін з 10:00 5 сакавіка па мясцовым часе пакінуць КНДР.

4 сакавіка МЗС Малайзіі абвясціла пасла КНДР у Малайзіі Кан Чхоля "персонай нон грата" і запатрабавала ад яго на працягу 48 гадзін пакінуць краіну. Кан Чхоль адбыў з Малайзіі ўвечары.

Афіцыйны прадстаўнік малайзійскага знешнепалітычнага ведамства пацвердзіў СМІ, што раней адкліканы міністэрствам пасол у КНДР у цяперашні час знаходзіцца ў Малайзіі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040