Прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР апублікавала даклад аб становішчы спраў у галіне правоў чалавека ў ЗША ў 2016 годзе
  2017-03-10 08:58:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР у чацвер апублікавала даклад аб становішчы спраў у галіне правоў чалавека ў ЗША ў 2016 годзе.

"Сітуацыя з выкананнем правоў чалавека ў ЗША ў 2016 годзе" - так называецца дакумент, які быў падрыхтаваны ў адказ на чарговы даклад уладаў ЗША па правах чалавека ў свеце за 2016 год.

Дакумент, акрамя прадмовы, уключае шэсць частак: сур'ёзнае парушэнне права на жыццё і асабістых правоў, замах на палітычныя правы, трывожнае становішча ў жыцці людзей з сярэднімі і нізкімі даходамі, узмацненне расавай дыскрымінацыі, адсутнасць эфектыўных гарантый правоў жанчын, дзяцей, пажылых і састарэлых, грубае парушэнне правоў чалавека ў іншых краінах.

У дакуменце ўказваецца, што 3 сакавіка па мясцовым часе Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў даклад па правах чалавека ў свеце за 2016 год, у якім у чарговы раз раскрытыкаваў сітуацыю з правамі чалавека ў розных краінах і абышоў поўным маўчаннем сур'ёзныя праблемы ў галіне правоў чалавека, якія існуюцьва ўласнай краіне.

Факты паказваюць, што ў 2016 годзе працягвала пагаршацца сітуацыя з правамі чалавека ў ЗША ў некаторых важных сферах, адзначаецца ў дакуменце. Праблемы ў галіне абароны правоў чалавека ў ЗША, пералічаныя ў дакуменце, выяўляюцца ў наступным:

У Злучаных Штатах бесперапынна і даволі часта ўзнікаюць злачынствы з прымяненнем агнястрэльнай зброі. Доля зняволеных у складзе насельніцтва ЗША па-ранейшаму высокая.

Разрыў паміж багатымі і беднымі амерыканцамі пастаянна павялічваецца. Становішча ў жыцці людзей з сярэднімі і нізкімі даходамі характарызуецца як трывожнае.

Наяўнасць расізму ў ЗША суправаджаецца пагаршэннем міжрасавых адносін.

У 2016 годзе ў ЗША не атрымалася палепшыць сітуацыю ў галіне абароны правоў жанчын, дзяцей, пажылых і састарэлых. Правы найбольш неабароненых слаёў грамадства падвергліся сур'ёзным парушэнням.

ЗША не спыняюць парушэнне правоў чалавека ў іншых краінах. Акрамя таго, Злучаныя Штаты да гэтага часу не ратыфікавалі Міжнародную канвенцыю аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, Канвенцыю аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі жанчын, Канвенцыю аб правах дзіцяці і Канвенцыю аб правах інвалідаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040