МЗС КНР заклікаў зацікаўленыя бакі да забеспячэння міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве
  2017-03-14 08:48:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сітуацыя на Карэйскім паўвостраве ў сапраўдны момант ацэньваецца як "вельмі адчувальная і складаная". Зацікаўленыя бакі павінны распачаць больш дзеянняў, якія спрыяюць змякчэнню напружанасці, забеспячэнню міру і стабільнасці ў гэтым рэгіёне. Пра гэта заявіла ў панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін, каментуючы пачатак сумесных амерыкана-паўднёвакарэйскіх вучэнняў Key Resolve.

Падтрыманне міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве і ў Паўночна-Усходняй Азіі адпавядае інтарэсам усіх зацікаўленых бакоў і з'яўляецца іх агульнай адказнасцю, адзначыла Хуа Чуньін на чарговай прэс-канферэнцыі.

Паводле яе слоў, кіраўнік МЗС КНР Ван І на нядаўняй прэс-канферэнцыі ў рамках штогадовай сесіі УСНП пацвердзіў, што Кітай няўхільна прытрымліваецца мэты дэнуклеарызацыі ў рэгіёне і настойвае на вырашэнні адпаведнага пытання мірным шляхам. Для вырашэння крызісу на Карэйскім паўвостраве Кітай прапануе КНДР прыпыніць запуск ракет ў абмен на прыпыненне ЗША і Рэспублікай Карэя сумесных ваенных вучэнняў з тым, каб бакі маглі выйсці з цяперашняга цяжкага становішча з бяспекай на паўвостраве і зноў сесці за стол перамоваў.

Кітай спадзяецца, што адпаведныя бакі змогуць старанна вывучыць кітайскія прапановы і даць канструктыўныя адказы, зыходзячы з мэты забеспячэння міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве і ажыццяўлення яго дэнуклеарызацыі, адзначыла кітайскі дыпламат.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040