14-ы кірмаш Кітай-АСЕАН пройдзе ў верасні 2017 года ў Наньніне
  2017-03-14 15:34:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

14-ы кірмаш Кітай-АСЕАН пройдзе з 12 па 15 верасня 2017 года ў Наньніне, адміністрацыйным цэнтры Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна /Паўднёвы Кітай/. Такое рашэнне было прынята напярэдадні на сустрэчы высокапастаўленых прадстаўнікоў у рамках гэтага кірмашу.

Мерапрыемства адбудзецца пад дэвізам "Сумеснае будаўніцтва марскога Шаўковага шляху 21-га стагоддзя і выяўленне ролі турызму ў садзейнічанні інтэграцыі рэгіянальнай эканомікі", праінфармаваў адказны сакратар кірмашу Ван Лэй.

Па словах Ван Лэя, гэты дэвіз адлюстроўвае важнасць выкарыстання шанцу правядзення Года турыстычнага супрацоўніцтва Кітай-АСЕАН для пашырэння гандлёва-інвестыцыйнага і турыстычнага супрацоўніцтва ў мэтах удасканалення кітайска-асеанаўскай зоны свабоднага гандлю і паскарэння рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, а таксама для прасоўвання будаўніцтва марскога Шаўковага шляху 21-га стагоддзя.

Кірмаш Кітай-АСЕАН пачаў рэгулярна праводзіцца з 2004 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040