НС у Францыі будзе доўжыцца да 15 ліпеня - прэзідэнт Францыі
  2017-03-17 15:30:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў у чацвер, што выбух пасылкі ў офісе МВФ у Францыі і страляніна ў сярэдняй школе на паўднёвым усходзе краіны сведчаць аб тым, што ўвядзенне надзвычайнага становішча было неабходна, і гэты рэжым будзе падоўжаны да 15 ліпеня.

Афіцыйны прадстаўнік МУС Францыі заявіў у той жа дзень, што ўрад адрэагаваў на інцыдэнты і спадзяецца, што ўсе змогуць захоўваць спакой.

У першай палове дня 16 сакавіка ў офісе МВФ у Францыі выбухнула пасылка, супрацоўнік офіса атрымаў лёгкія раненні твару і рук, калі адкрыў пасылку. Пакуль паліцыя Францыі не паведаміла аб характары інцыдэнту.

Апоўдні 16 сакавіка ў сярэдняй школе ў горадзе Грас на паўднёвым усходзе Францыі адбылася стральба, у выніку, як паведаміла МУС Францыі, чатыры чалавекі атрымалі лёгкія раненні. 17-гадовы школьнік, які страляў, быў арыштаваны.

Старшыня Савета рэгіёну Праванс-Альпы-Лазурны Бераг Крысціян Эстрозі заявіў у той жа дзень СМІ, што падлетак, які страляў, магчыма, пакутуе ад псіхалагічных праблем.

  

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040