Сі Цзіньпін правёў тэлефонныя перамовы з А.Меркель
  2017-03-17 15:35:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння правёў тэлефонныя перамовы з федэральным канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што сёлета Кітай і Германія адзначаюць 45-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін. За апошнія гады бакі дамагліся паглыбленага развіцця адносін. Кітай накіраваны на адзіную траекторыю з Германіяй і дасягненне яшчэ большага развіцця ўсебаковых адносін стратэгічнага партнёрства. Кітай і Германія нясуць адказнасць за прасоўванне фарміравання сусветнай эканомікі адкрытага тыпу, забеспячэнне эфектыўнасці і аўтарытэтнасці правіл і сістэмы шматбаковага гандлю. Узмацненне адносін паміж Кітаем і Германіяй адказвае асноватворным інтарэсам абедзвюх краін і дазваляе паглыбіць адносіны паміж Кітаем і ЕС.

У сваю чаргу, А.Меркель высока ацаніла выступленне Сі Цзіньпіна на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, выказалася ў падтрымку ініцыятывы "адзін пояс, адзін шлях" і падзякавала Кітаю за садзейнічанне Германіі ў падрыхтоўцы саміту лідараў G20 у Гамбургу. Германія мае намер падтрымліваць цесныя абмены на высокім узроўні з Кітаем, узмацняць супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, гандлю і развіцця, паглыбляць гуманітарныя кантакты і выводзіць на новы ўзровень усебаковыя адносіны стратэгічнага партнёрства. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040