Ван І: усе бакі павінны стрымана ацаніць сітуацыю на Карэйскім паўвостраве
  2017-03-20 09:46:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У ядзерным пытанні Карэйскага паўвострава кітайскі бок нязменна настойвае на дэнуклеарызацыі ў мэтах гарантыі нераспаўсюджання ядзернай зброі ў свеце, нязменна выступае за вырашэнне праблемы шляхам дыялогу і перамоў у мэтах абароны міру і стабільнасці на паўвостраве і ў рэгіёне. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Кітая Ван І, адказваючы на пытанне журналіста пра ролю Кітая ў ядзерным пытанні Карэйскага паўвострава падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з дзяржсакратаром ЗША Рэксам Цілерсанам.

Ядзерная праблема Карэйскага паўвострава па сутнасці з'яўляецца супярэчнасцю паміж ЗША і КНДР, заявіў міністр. Кітай на працягу многіх гадоў пракладае велізарныя намаганні ў прасоўванне вырашэння гэтага пытання. Ван І заявіў, што падчас гэтай сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША бакі правялі надзвычай глыбокі абмен меркаваннямі па ядзернай праблеме Карэйскага паўвострава і дасягнулі адзінства меркаванняў па асноўных напрамках. "Мы ўсе выступаем за дэнуклеарызацыю паўвострава, абяцаем строга выконваць рэзалюцыі СБ ААН, спадзяёмся, што зможам аднавіць перамовы, і не перастанем прыкладаць намаганні, якія спрыяюць дасягненню міру. Мы жадаем працягнуць гэты дыялог, гэта важная сфера супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЗША", – падкрэсліў міністр. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040