У Кітаі вялікую папулярнасць набіраюць падарожжа ў дамах на колах
  2017-03-20 16:23:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Караванінг – падарожжа ў дамах на колах – імкліва набірае папулярнасць у Кітаі. 18 сакавіка ў Цяньцзіне прайшоў з'езд найбуйнейшых клубаў аматараў такога віду турызму з усёй краіны, у рамках якога звыш 100 «дамоў» розных марак здзейснілі аўтапрабег вакол горада. Услед за павышэннем узроўню даходаў насельніцтва і з'яўленнем спецыяльных кемпінгаў, у Пекіне, Цяньцзіне і ў шэрагу іншых гарадоў адкрылася вялікая колькасць пунктаў продажу і арэнды аўтадамоў.

Генеральны дырэктар аднаго з клубаў караванераў адзначыў, што яшчэ ў 2012 годзе людзі не мелі ніякага ўяўлення пра аўтадамы, іх мадэлі, палітыку ў гэтай сферы і г.д. Бывалі выпадкі, калі чалавек, які вандруе на аўтадоме, пад'язджаў да платнай дарогі, і працаўнік, што спаганяе плату за праезд, не ведаў, да якой катэгорыі аднесці гэты транспартны сродак. Па сканчэнні некалькіх гадоў сітуацыя значна палепшылася. Вытворчасць дамоў на колах атрымала дзяржаўную падтрымку.

Купіць дом на колах могуць сабе дазволіць многія сярэднестатыстычныя грамадзяне. Прыкладны кошт аўтадома базавай камплектацыі складае 100 тыс. юаняў, кошт сутачнай арэнды – 800-1500 юаняў. Зараз у Кітаі налічваецца прыкладна 6 тыс. аўтадамоў ва ўласнасці ў насельніцтва і назіраецца тэндэнцыя выбуховага росту колькасці дамоў на колах.

У цяперашні час прымаюцца меры па павелічэнні колькасці кемпінгаў для аўтадамоў. Напрыклад, у прыгарадзе Цяньцзіня, на беразе Бахайскага заліва пабудавана тры кемпінгі, яшчэ 10 знаходзяцца ў працэсе будаўніцтва. Апроч гэтага, кемпінгі ёсць у Біньчжоу, Ціндаа, Вэйхаі, Даляне, Ціньхуандаа, Тайшане і іншых гарадах. У 2009 годзе Дзяржсавет прыняў «Кіраўніцтва па паскарэнні развіцця турыстычнай галіны», а ў 2013 годзе – «Асноўныя палажэнні дзяржаўнага плана развіцця турызму і адпачынку», што стала найважнейшымі крокамі ў распаўсюджанні новых відаў падарожжаў, у тым ліку караванінгу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040