Самалёт пацярпеў крушэнне пры пасадцы ў Паўднёвым Судане
  2017-03-21 16:20:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле звестак, якія паступілі з Джубы ў другой палове дня 20 сакавіка,

пасажырскі самалёт пацярпеў крушэнне пры пасадцы ў аэрапорце горада Вау ў Паўднёвым Судане, у выніку 37 чалавек былі шпіталізаваны. Абыйшлося без ахвяр.

Па дадзеных мясцовай адміністрацыі, самалёт пры пасадцы сутыкнуўся з пажарнай аўтамашынай. На яго борце знаходзіліся 43 пасажыры і шэсць членаў экіпажу.

У пасольстве КНР у Паўднёвым Судане заявілі, што сярод пасажыраў быў грамадзянін Кітая. Яго жыццю нічога не пагражае.

Аэрапорт Вау размешчаны недалёка ад лагера інжынернага і медыцынскага падраздзяленняў кітайскіх міратворчых сіл, дыслакаваных у Паўднёвым Судане. Даведаўшыся пра катастрофу, кітайскія міратворцы неадкладна прынялі ўдзел у выратавальнай аперацыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040