Экс-прэзідэнт Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе прынесла прабачэнні перад народам ля ўваходу ў офіс пракуратуры

  2017-03-21 16:20:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Экс-прэзідэнт Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе з'явілася ў аўторак у пракуратуру краіны на допыт у сувязі з карупцыйным скандалам, які прывёў да яе імпічменту раней у гэтым месяцы.

Перад СМІ ля ўваходу ў будынак яна прынесла прабачэнні народу, паабяцаўшы сумленна ставіцца да допыту.

Пасля кароткага звароту да грамадскасці, Пак Кын Хе ўвайшла ў офіс пракуратуры на поўдні Сеула.

Апранутая ў цёмна-сіняе паліто, яна выйшла са свайго прыватнага дома ў паўднёвым раёне Сеула ў 9:17 па мясцовым часе і села ў чорны седан, нічога не кажучы сотням яе прыхільнікаў, якія чакалі ля яе дома.

Картэж Пак Кын Хе з аховай прыбыў у пракуратуру праз некалькі хвілін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040