Кітайскія археолагі выявілі скарбы, якія, магчымы, належалі Чжан Сяньчжуну
  2017-03-22 10:25:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведамілі ў Інстытуце культурных рэліквій і археалогіі правінцыі Сычуань, распачатыя ў студзені ў паселішчы Цзянкоу гарадской акругі Мэйшань археалагічныя работы па пошуку патанулых больш за 300 гадоў таму скарбаў далі вынік.

Са дна ракі паднята больш за 10 тыс. каштоўных знаходак, якія пацвярджаюць гістарычную дакладнасць народнай легенды пра патанулыя ў Цзянкоу скарбы Чжан Сяньчжуна, кіраўніка паўстання ў Кітаі падчас апошніх гадоў дынастыі Мін і першых гадоў дынастыі Цін. Месца падводных пошукаў знаходзіцца прыкладна за 50 км ад адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Сычуань у месцы зліцця рэк Міньцзян і Цзіньцзян. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040