На Бааоскім азіяцкім форуме апублікавана Дэкларацыя аб садзейнічанні эканамічнай глабалізацыі
  2017-03-27 10:40:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На штогадовым пасяджэнні Бааоскага азіяцкага форуму-2017 апублікавана Дэкларацыя аб садзейнічанні эканамічнай глабалізацыі, у якой утрымліваецца заклік да ўрадаў краін свету і міжнародных дзелавых колаў падтрымліваць і прасоўваць адкрытасць рынкаў, інклюзіўны рост і эканамічнае супрацоўніцтва з тым, каб забяспечыць усеагульны росквіт і ўстойлівы рост эканомікі.

У дэкларацыі падкрэсліваецца, што эканамічная глабалізацыя – непазбежны вынік навукова-тэхнічнага прагрэсу. Новыя пытанні, якія ўзнікаюць у сувязі з эканамічнай глабалізацыяй, паходзяць з таго, што дзеючая сістэма глабальнага кіравання не адпавядае глыбокім пераменам, што адбываюцца ў сусветнай эканоміцы. Прыняцце мер, накіраваных супраць глабалізацыі, не дапаможа вырашыць гэтыя структурныя супярэчнасці, а наадварот, яны здольны стварыць новыя выклікі для росту сусветнай эканомікі. Урады краін свету павінны разглядаць эканамічную глабалізацыю як пазітыўную сілу; на аснове прынцыпу роўнасці эканамічнага суверэнітэту, правоў і абавязкаў, шляхам узмацнення дыялогу і пераўтварэння супрацоўніцтва ўдасканаліць міжнародны эканамічны парадак і сістэму глабальнага кіравання.

Для прасоўвання збалансаванага развіцця эканамічнай глабалізацыі ўсе міжнародныя арганізацыі, ўрады краін, зацікаўленыя прыватныя структуры павінны ўдзельнічаць у будаўніцтве адкрытых механізмаў шматбаковага супрацоўніцтва, сумесна садзейнічаць узаемазвязанасці інфраструктуры, механізмаў і сістэм, гуманітарных абменаў.

У дэкларацыі гаворыцца, што БАФ і ўсе яго ўдзельнікі гатовы ўзмацніць кантакты і супрацоўніцтва, садзейнічаць больш адкрытаму, інклюзіўнаму, выгаднаму для ўсіх і збалансаванаму развіццю эканамічнай глабалізацыі і адыграць у гэтым сваю ўнікальную ролю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040