Пытанні аб размяшчэнні на астравах і рыфах ў Паўднёва-Кітайскім моры абароннай інфраструктуры адносяцца да сферы суверэнітэту Кітая – МЗС КНР
  2017-03-29 10:25:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каментуючы пытанні будаўніцтва на астравах і рыфах ў Паўднёва-Кітайскім моры новых аэрадромаў, афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Хуа Чуньін на чарговай прэс-канфэрэнцыі заявіла, што прыняцце рашэння аб размяшчэнні на астравах і рыфах ў Паўднёва-Кітайскім моры – тэрыторыі Кітая – абароннай інфраструктуры адносіцца да сферы суверэнітэту КНР. Гэта адказвае нормам міжнароднага права, якія надзяляюць суверэнныя дзяржавы правам на самаабарону.

Хуа Чуньін падкрэсліла, што архіпелаг Наньша з'яўляецца спрадвечна кітайскай тэрыторыяй. Разгортванне будаўнічых работ Кітаем на яго нацыянальнай тэрыторыі праводзіцца для паляпшэння ўмоў жыцця і працы размешчаных на астравах людзей, для забеспячэння магчымасцяў яшчэ больш эфектыўна абараняць суверэнітэт Кітая і для павышэння магчымасцяў прадастаўлення міжнародных грамадска-карысных паслуг на гэтым архіпелагу, каб Кітай мог яшчэ лепш выконваць свае міжнародныя абавязкі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040