У раёне Лабнор у Сіньцзяне знайшлі руіны гарадка 2000 гадовай даўніны
  2017-03-31 16:06:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Група кітайскіх археолагаў нядаўна ў раёне салёнага возера Лабнор у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне на паўночным захадзе Кітая, якое высахла, знайшла руіны старажытнага гарадка.

Знаходка была зроблена падчас палявой экспедыцыі, праведзенай навуковымі супрацоўнікамі Сіньцзянскага інстытута старажытных помнікаў і археалогіі. У пахаваннях, размешчаных непадалёк ад мястэчка, навукоўцы выявілі мноства пахавальных прадметаў, уключаючы драўляныя талеркі, медныя люстэркі, грабянцы і тэкстыль.

На дадзены момант навукоўцы правялі раскопкі трох пахаванняў, якія знаходзяцца каля руін старажытнага гарадка. Па словах Ху Сінцзюня, два пахаванні з рэшткамі парчы маглі належаць арыстакратам царства Лоўлань.

Царства Лоўлань, якое ўпершыню было ўзгадана ў лісце хунскага шаньюя да кітайскага імператара ў 2 стагоддзі да н.э., было важным пунктам на Вялікім шаўковым шляху. Пазней з-за апустыньвання зямель царства было занядбана. У нашы дні гэты раён цалкам засыпаны пяском.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040