Сустрэча Сі Цзіньпіна і Д.Трампа задасць тон далейшаму развіццю кітайска-амерыканскіх адносін
  2017-04-07 09:18:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін пачынае двухдзённую паездку ў ЗША. Падчас візіту адбудзецца яго першая асабістая сустрэча з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Па папярэдніх прагнозах, сустрэча двух лідараў задасць тон далейшаму развіццю двухбаковых адносін. Сустрэча пройдзе ў нефармальных абставінах, што дазволіць больш эфектыўна абмеркаваць шэраг пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

У канцы 2016 года агульная сума двухбаковых інвестыцый пераваліла за 170 млрд. долараў. Апроч гэтага, КНР і ЗША цесна супрацоўнічаюць у сферы барацьбы з тэрарызмам, змены клімату і па шэрагу іншых пытанняў глабальнага маштабу.

Бакі працягнуць прытрымлівацца вызначаных прынцыпаў у развіцці двухбаковых адносін. Гэта пацвердзіў Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан падчас візіту ў Пекін у сакавіку бягучага года. У лютым падчас тэлефоннай размовы з Сі Цзіньпінам Дональд Трамп паабяцаў прытрымлівацца палітыкі адзінага Кітая.

Маючая адбыцца сустрэча старшыні КНР з прэзідэнтам ЗША будзе мець важнае значэнне для развіцця эканамічнага і гандлёвага супрацоўніцтва дзвюх краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040