Сі Цзіньпін прыбыў у ЗША на сустрэчу з Д.Трампам
  2017-04-07 09:29:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 6 красавіка па мясцовым часе прыбыў спецыяльным бортам у амерыканскі штат Фларыда, дзе ён сустрэнецца ў маёнтку Мар-а-Лага з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Самалёт Сі Цзіньпіна прыбыў у мясцовы аэрапорт. Сі Цзіньпіна і яго жонку Пэн Ліюань цёпла сустракалі ў аэрапорце дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан з жонкай і іншыя асобы.

Сі Цзіньпін 6 і 7 красавіка правядзе шырокі і глыбокі абмен думкамі з Д.Трампам па кітайска-амерыканскіх адносінах і пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага характару, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Гэта першая сустрэча кіраўнікоў КНР і ЗША з моманту прыходу да ўлады ў Амерыцы новай адміністрацыі.

Сі Цзіньпін прыбыў у ЗША пасля завяршэння дзяржаўнага візіту ў Фінляндыю.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040