У выніку двух тэрактаў у цэрквах на поўначы Егіпта загінулі 43 чалавекі
  2017-04-10 09:36:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

9 красавіка, па інфармацыі міністэрства аховы здароўя Егіпта, супраць цэркваў у гарадах Танта і Александрыя на поўначы Егіпта былі здзейснены два тэракты, з выкарыстаннем узрыўчаткі, у выніку якіх па меншай меры 43 чалавекі загінулі, звыш 100 атрымалі раненні. Многія краіны асудзілі гэтыя тэрарыстычныя акты.

Горад Танта размешчаны прыкладна ў 94 кіламетрах на поўнач ад Каіра, гэта пяты па велічыні горад Егіпта. Выбух у адной з мясцовых цэркваў адбыўся ў выніку спрацоўвання размешчанага пад сядзеннем выбуховага прыстасавання. На дадзены момант колькасць загінуўшых узрасла да 27 чалавек, яшчэ 78 чалавек атрымалі раненні.

Праз 3 гадзіны тэрарыст-смяротнік здзейсніў выбух перад брамай адной з цэркваў партовага горада Александрыя на поўначы Егіпта. У выніку загінулі 16 чалавек, 41 чалавек пацярпеў.

Экстрэмісцкая групоўка "Ісламская дзяржава" праз агенцтва Amaq News заявіла пра сваю адказнасць за гэтыя выбухі.

Пасля выбухаў прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі заявіў, што прыме неабходныя меры для забеспячэння лячэння пацярпелых і ў той жа час узмоцніць следства і злоў тых, што ўчынілі тэракты. Ён адзначыў, што дадзеныя тэракты нацэлены на падрыў стабільнасці ў Егіпце, егіпецкі народ будзе без ваганняў процідзейнічаць сілам зла.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040