Кітайскія навукоўцы выявілі фітаспалучэнне для эфектыўнай барацьбы з атлусценнем
  2017-04-10 15:19:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія навукоўцы вылучылі з расліны тріптэрыгіум Вильфорда рэчыва, якое дазваляе паскорыць клеткавы метабалізм і можа быць эфектыўным ў барацьбе з атлусценнем.

Рэчыва целастрол, а таксама атрыманы з палыну артэмізінін, уваходзяць у пяцёрку фітаспалучэнняў, названых навуковым часопісам "Cell" самымі перспектыўнымі для лячэння хвароб, лекаў ад якіх яшчэ не было знойдзена, у тым ліку для лячэння рака.

Група даследчыкаў, якую ўзначальвае прафесар Чжан Сяакунь з Медыцынскага інстытута Сямэнскага ўніверсітэта, правяла эксперыменты на мышах і выявіла, што целастрол здольны эфектыўна кантраляваць рост вагі мышэй, якіх кармілі тлустай ежай.

Вынікі даследавання апублікаваны 6 красавіка ў навуковым часопісе "Molecular Cell". Чжан Сяакунь заявіў, што яго каманда працягне даследаваць механізм рэгуляцыі метабалізму з дапамогай целастрола для таго, каб распрацаваць нізкатаксічныя і высокаэфектыўныя лекі супраць атлусцення. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040