У прав. Шаньдун прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 79-й гадавіне бітвы ў сяле Тайэрчжуан
  2017-04-10 16:14:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З нагоды 79-й гадавіны бітвы ў сяле Тайэрчжуан у 1938 годзе ў суботу нашчадкі вайскоўцаў-удзельнікаў гэтай знакамітай бітвы, якія прыбылі з розных канцоў краіны, сабраліся ў горадзе Цзаачжуан усходне-кітайскай правінцыі Шаньдун ля Магілы невядомага салдата і разам з мясцовымі жыхарамі ўшанавалі памяць герояў, якія загінулі ў барацьбе з японскімі захопнікамі.

Тайэрчжуанская бітва разгарнулася вясной, у сакавіку-красавіку 1938 года. У жорсткіх баях кітайскія войскі нанеслі сур'ёзныя ўдары па японскай арміі, якая страціла звыш 10 тыс. салдат і афіцэраў. Бітва характэрная тым, што істотна ўмацавала ўпэўненасць кітайцаў у перамозе над японскімі агрэсарамі.

Тайэрчжуан, былое сяло, цяперашні гарадскі раён, адміністрацыйна падпарадкаваны гораду Цзаачжуан, ужо ўключаны ў лік дзяржаўных турыстычных зон катэгорыі "5А" і паркаў культурнай спадчыны дзяржаўнага значэння. Тут знаходзяцца 53 аб'екта, якія ахоўваюцца, перыяду вайны Супраціўлення японскім захопнікам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040