Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з Д.Трампам
  2017-04-13 08:52:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сераду ў першай палове дня старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся меркаваннямі па сітуацыі на Карэйскім паўвостраве і іншых пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай цвёрда адданы ажыццяўленню дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, забеспячэнню міру і стабільнасці ў гэтым рэгіёне. Кітай выступае за мірнае ўрэгуляванне праблемы і гатовы падтрымліваць кантакты з ЗША па праблеме Карэйскага паўвострава.

Закрануўшы сірыйскі пытанне, Сі Цзіньпін адзначыў, што любое ўжыванне хімічнай зброі – непрымальнае. Указаўшы на неабходнасць прытрымлівацца курсу палітычнага вырашэння сірыйскага пытання, кітайскі лідар падкрэсліў, што захаванне СБ ААН адзінства з'яўляецца вельмі важным крокам для ўрэгулявання праблемы.

Лідары Кітая і ЗША пагадзіліся падтрымліваць цесныя сувязі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040