Кітай спадзяецца на эфектыўнае ўрэгуляванне інцыдэнту са зняццем пасажыра з рэйса амерыканскай авіякампаніі United Airlines
  2017-04-13 09:04:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай спадзяецца на эфектыўнае ўрэгуляванне інцыдэнту са зняццем пасажыра з рэйса амерыканскай авіякампаніі United Airlines, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан на прэс-канферэнцыі.

Раней у інтэрнэце быў апублікаваны відэазапіс, на якім бачна, як ахоўнікі сілай выводзяць мужчыну з самалёта авіякампаніі United Airlines на вачах іншых пасажыраў з-за перапоўненасці рэйса. Як мяркуецца, гэты мужчына – грамадзянін КНР.

Каменціруючы інцыдэнт, чыноўнік кітайскага МЗС сказаў, што па папярэдняй інфармацыі, мужчына, якога вывелі з самалёта, з'яўляецца амерыканцам в'етнамскага паходжання. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040