СБ ААН не прыняў праект рэзалюцыі па праблеме хімзброі ў Сірыі
  2017-04-13 15:28:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

СБ ААН у сераду правёў галасаванне па праекце рэзалюцыі па праблеме хімзброі ў Сірыі, унесеным Вялікабрытаніяй, ЗША і Францыяй. Праект не быў прыняты.

"За" было аддадзена дзесяць галасоў, Расія і Балівія прагаласавалі супраць, Кітай, Казахстан і Эфіопія ўстрымаліся ад галасавання, у выніку праект прыняты не быў. У праекце асуджаецца хіматака, якая адбылася 4 красавіка ў сірыйскай правінцыі Ідліб, утрымліваецца патрабаванне да сірыйскага ўрада расследаваць гэты інцыдэнт, а таксама апублікаваць падрабязную інфармацыю аб авіяўдары.

На мінулым тыдні падчас кансультацый СБ ААН атрымаў тры праекты рэзалюцыі па праблеме хімзброі Сірыі, адзін з іх быў прадстаўлены Вялікабрытаніяй, ЗША і Францыяй, другі – дзесяццю непастаяннымі членамі СБ ААН, а трэці – Расіяй.

Намеснік пастаяннага прадстаўніка РФ Уладзімір Сафронкаў заявіў, што прыняцце рэзалюцыі фактычна азначае "легітымізацыю" ракетнага ўдару ЗША па Сірыі, ажыццёўленага ў парушэнне міжнароднага права. Ён заклікаў правесці незалежнае і справядлівае расследаванне хімічнай атакі ў Сірыі.

Пастаянны прадстаўнік Кітая ў ААН Лю Цзэі пасля галасавання адзначыў, што кітайскі бок спадзяецца, што СБ зможа аб'яднацца па праблеме хімічнай зброі Сірыі. Кітай прыкладае нястомныя намаганні для дасягнення праекта рэзалюцыі, які падтрымаюць усе бакі. Паводле яго слоў, у праекце Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі ўтрымліваецца асуджэнне прымянення хімзброі на сірыйскай тэрыторыі і патрабуецца расследаванне гэтага інцыдэнту. Кітай падтрымлівае гэту частку, але лічыць, што ў некаторых іншых месцах змест можа быць зменены, каб дамагчыся кансенсусу. У сувязі з гэтым Кітай устрымаўся ад галасавання.

Спецпрадстаўнік Генсакратара ААН па Сірыі Стафан дэ Містура ў той дзень праінфармаваў Савет Бяспекі, што сітуацыя ў Сірыі застаецца надзвычай небяспечнай, і міжнародная супольнасць павінна аб'яднаць намаганні і ўсяляк падтрымаць працэс перамоў у краіне пад эгідай ААН. Ён выказаў гатоўнасць аднавіць міжсірыйскія перамовы ў траўні бягучага года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040