Адміністрацыя ЗША не прызнае Кітай валютным маніпулятарам
  2017-04-13 16:09:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адміністрацыя ЗША не прызнае Кітай валютным маніпулятарам. Пра гэта заявіў сёння прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю газеце "Уол-стрыт джорнэл".

Паводле яго слоў, Кітай не з'яўляецца валютным маніпулятарам. Ён падкрэсліў, што Кітай таксама на працягу апошніх месяцаў не маніпуляваў валютным курсам.

Як паведамілі амерыканскія СМІ, Міністэрства фінансаў ЗША, верагодна, апублікуе на гэтым тыдні даклад аб міжнароднай эканоміцы і валютнай палітыцы. Згодна з папярэднім дакладам, апублікаваным у кастрычніку мінулага года, галоўныя гандлёвыя партнёры ЗША, у тым ліку Кітай, не займаліся маніпуляцыяй валютным курсам для атрымання перавагі ў гандлі.

У студзені гэтага года тагачасны міністр фінансаў ЗША Джейкаб Лью заявіў, што за мінулыя 18 месяцаў меры, прынятыя Кітаем для абароны абменнага курса жэньміньбі (кітайская нацыянальная валюта), сведчаць аб тым, што Кітай не імкнуўся да атрымання несправядлівых гандлёвых пераваг шляхам дэвальвацыі жэньміньбі.

Паводле даследавання МВФ і Інстытута міжнароднай эканомікі імя Петэрсана, за мінулыя два гады Кітай не "маніпуляваў валютным курсам" і абвінавачванні ў гэтым у яго адрас неабгрунтаваныя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040