У першым квартале 2017 года назіралася пашырэнне інвестыцыйнага супрацоўніцтва Кітая з краінамі ўздоўж "Пояса і шляху"
  2017-04-19 15:31:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У студзені-сакавіку 2017 года прамыя нефінансавыя інвестыцыі кітайскіх прадпрыемстваў у эканоміку 43 краін-удзельніц ініцыятывы "Пояс і шлях" дасягнулі 2,95 млрд. долараў. Пра гэта сведчыць Міністэрства камерцыі КНР.

У названы адрэзак часу доля прамых нефінансавых інвестыцый у рэгіёны ўздоўж "Пояса і шляху" склала 14,4% агульнага аб'ёму замежных інвестыцый Кітая, што на 5,4 працэнтных пункта вышэй, чым у першым квартале 2016 года. У першыя тры месяцы бягучага года Кітай падпісаў з 61 краінай уздоўж "Пояса і шляху" 952 дамовы на выкананне падрадных работ. Аб'ём выкананых Кітаем падрадных работ у рэгіёнах рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях" павялічыўся на 4,7% і склаў 14,39 млрд. долараў.

Паводле інфармацыі Мінкамерцыі КНР, у студзені-сакавіку 2017 года інвестары, якія знаходзяцца на тэрыторыі Кітая, ажыццявілі прамыя нефінансавыя інвестыцыі ў 2170 прадпрыемстваў 129 краін, іх агульны аб'ём скараціўся на 48,8%. У прыватнасці, у сакавіку аб'ём інвестыцый у нефінансавы сектар склаў 7,11 млрд. долараў (зніжэнне на 30,1%).

У першым квартале назіралася аптымізацыя структуры замежных інвестыцый Кітая. Доля інвестыцый у апрацоўчую прамысловасць у агульным аб'ёме кітайскіх інвестыцый за мяжу вырасла на 11,2 працэнтнага пункта, а доля інвестыцый у праграмнае забеспячэнне і сферу інфармацыйна-тэхналагічных паслуг павысілася на 10 працэнтных пунктаў у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.

У студзені-сакавіку Кітай падпісаў 156 новых кантрактаў на выкананне падрадных работ за мяжой, дагаворная сума кожнага з якіх перавышае 50 млн. долараў, агульная сума кантрактаў дасягнула 79,3% агульнай дагаворнай сумы ўсіх падобных кантрактаў, заключаных Кітаем з замежнымі партнёрамі ў першым квартале 2017 года.

У першыя тры месяцы 2017 года экспарт кітайскіх тавараў у сферы выканання падрадных работ за мяжой павялічыўся на 28,4% у параўнанні з першым кварталам 2016 года i склаў 3,47 млрд. долараў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040