Ван І аб ядзернай праблеме Карэйскага паўвострава: усе бакі павінны падаць голас за мір і рацыянальнасць
  2017-04-24 09:22:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў КНР Ван І падчас сумеснай з міністрам замежных спраў Грэцыі сустрэчы з журналістамі, адказваючы на пытанне аб становішчы на Карэйскім паўвостраве, падкрэсліў, што на дадзеным этапе было ўжо дастаткова слоў і дзеянняў, якія дэманструюць сілу і накіраваны на канфрантацыю, бакам неабходна падаць голас за мір і рацыянальнасць.

Ван І паведаміў, што пазіцыя кітайскага боку па праблеме Карэйскага паўвострава з'яўляецца паслядоўнай, пэўнай і не можа памяняцца. Яна заключаецца ў прыхільнасці дасягненню дэнуклеарызацыі паўвострава, падтрыманні міру і стабільнасці на паўвостраве, для чаго неабходна мірнымі сродкамі ўрэгуляваць ядзерную праблему паўвострава.

Ван І адзначыў, што хоць кітайскі бок не знаходзіцца ў фокусе цяперашніх супярэчнасцяў, і ключ да ўрэгулявання ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава не знаходзіцца ў руках кітайскага боку, але на аснове адказнага падыходу да міру на паўвостраве і стабільнасці ў рэгіёне кітайскі бок нязменна прыкладае намаганні дзеля аднаўлення мірных перамоваў. Нядаўна кітайскі бок зноў вылучыў рацыянальную прапанову, якая сустракае ў цяперашні час разуменне і падтрымку з боку ўсё большай колькасці краін. Калі ўсе астатнія бакі па-ранейшаму шчыра настроены на мір, то кітайскі бок просіць іх прадставіць уласныя планы ўрэгулявання.

Ван І падкрэсліў, што Кітай не падпадае пад уплыў розных выказванняў і не адмовіцца ад сваіх абавязковых абавязацельстваў. Кітайскі бок працягне падтрымліваць дыялог і кансультацыі з усімі бакамі, працягне адыгрываць канструктыўную ролю ва ўрэгуляванні ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040