Краіны ўздоўж "Пояса і шляху" спадзяюцца на рост прытоку турыстаў з Кітая
  2017-04-24 16:18:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2016 годзе Беларусь наведалі 23 тыс. кітайскіх турыстаў, што на 15 працэнтаў больш у параўнанні з паказчыкам папярэдняга года. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела маркетынгу Нацыянальнага агенцтва па турызме Беларусі Ірына Гардзіенка, якая ўпершыню ўдзельнічае ў міжнародным турыстычным кірмашы ў Шанхаі. На 14-м Шанхайскім міжнародным турыстычным кірмашы ўвагу наведвальнікаў прыцягвае не толькі стэнд Беларусі, але і шэрагу іншых краін уздоўж "Пояса і шляху", у тым ліку Малайзіі і Шры-Ланкі.

Па дадзеных турыстычнага сайта "Люймама", у 2016 годзе колькасць кітайцаў, якія здзейснілі турпаездкі ў 10 краін АСЕАН, вырасла прыкладна ў 4 разы ў параўнанні з 2015 годам. Пры гэтым Тайланд, Філіпіны, В'етнам, Сінгапур і Інданезія з'яўляюцца самымі наведвальнымі кітайскімі турыстамі месцамі.

Статыстычныя дадзеныя паказваюць, што падчас 7-дзённых вакацый з нагоды традыцыйнага кітайскага Новага года (свята Вясны, сёлета яно прыпала якраз на 28 студзеня) аб'ём выязнога турызму Кітая дасягнуў 6,15 млн чалавек. Кітайскія турысты пабывалі ў 1254 гарадах 85 краін і рэгіёнаў свету, іх агульныя выдаткі за мяжой склалі 100 млрд юаняў (1 дол. ЗША - 6,88 юаня).

У дакладзе Сусветнай турысцкай арганізацыі паведамляецца, што ў мінулым годзе колькасць турыстаў з мацерыковага Кітая, якія здзейснілі замежныя паездкі, вырасла на 6 працэнтаў і склала 135 млн чалавек, пры гэтым агульныя выдаткі кітайскіх падарожнікаў за мяжой узраслі на 12 працэнтаў у параўнанні з паказчыкам папярэдняга года.

Па прагнозах, у 2017 годзе аб'ём выязнога турызму Кітая перавысіць 140 млн чалавек.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040