Сі Цзіньпін і Д.Трамп правялі тэлефонную размову
  2017-04-25 09:21:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правялі ў панядзелак тэлефонную размову. Кіраўнікі дзвюх краін абмяняліся меркаваннаямі па сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай рашуча выступае супраць парушэння рэзалюцый СБ ААН і спадзяецца, што адпаведныя бакі праявяць стрыманасць і не дапусцяць дзеянняў, якія могуць прывесці да эскалацыі напружанасці. Паводле яго слоў, толькі калі ўсе бакі возьмуць на сябе належную адказнасць і пойдуць насустрач адзін аднаму, можна за кароткі тэрмін вырашыць ядзерную праблему Карэйскага паўвострава і ажыццявіць дэнуклеарызацыю. "Мы маем намер сумесна прыкласці намаганні дзеля міру на Карэйскім паўвостраве, у Паўночна-Усходняй Азіі і ва ўсім свеце", – паведаміў старшыня КНР.

Кіраўнікі дзвюх краін дамовіліся падтрымліваць цесныя кантакты і своечасова абменьвацца меркаваннямі па пытаннях, што маюць узаемную цікавасць. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040