У Кіеве стартаваў Тыдзень кітайска-ўкраінскіх культурных абменаў "Пояс і шлях"
  2017-04-25 18:31:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні ў Кіеве прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця Тыдня кітайска-ўкраінскіх культурных абменаў "Пояс і шлях", які працягнецца да 30 красавіка. На мерапрыемстве прысутнічалі больш за 300 гасцей, у тым ліку высокапастаўленыя чыноўнікі, грамадскія актывісты і дзеячы мастацтваў Кітая і Украіны.

Правядзенне Тыдня культурных абменаў прымеркавана адразу да двух важных падзей: 25-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Украінай, а таксама Форуму высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху", які пройдзе 14-15 мая ў Пекіне.

У праграму Тыдня культурных абменаў увойдуць тэатральныя паказы, Дзень гарадоў Шаўковага шляху, конкурс на веданне кітайскай мовы сярод школьнікаў, тэматычныя форумы, а таксама лекцыі аб традыцыйнай кітайскай медыцыне і чайная цырымонія. Апроч таго, у рамках мерапрыемства плануецца падпісаць пагадненняі аб супрацоўніцтве паміж Кітаем і Украінай. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040