Кітай сур'ёзна занепакоены размяшчэннем THAAD у Рэспубліцы Карэя
  2017-04-27 10:24:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай выказаў сур'ёзную заклапочанасць размяшчэннем сістэмы THAAD уладамі ЗША і Рэспублікі Карэя ў РК. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан на ведамаснай прэс-канферэнцыі.

"Размяшчэнне сістэмы THAAD парушыць стратэгічны баланс у рэгіёне, прывядзе да эскалацыі напружанасці на Карэйскім паўвостраве і не дапаможа дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, а таксама не будзе спрыяць захаванню міру і стабільнасці ў рэгіёне", – адзначыў Гэн Шуан, дадаўшы, што гэта сур'ёзна нанясе шкоду інтарэсам стратэгічнай бяспекі Кітая.

"Кітай рашуча заклікае ЗША і РК неадкладна спыніць працэс размяшчэння THAAD і вывезці з РК адпаведнае абсталяванне", – падкрэсліў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Кітая. Паводле яго слоў, Кітай прыме неабходныя меры па забеспячэнні дзяржаўных інтарэсаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040