Ініцыятыва "Пояс і шлях" адкрывае новую эпоху глабальнага супрацоўніцтва
  2017-04-27 16:33:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Састаў з 41 вагона з адзеннем, цацкамі і іншымі кітайскімі таварамі прыбыў у сталіцу Венгрыі з кітайскага горада Сіань / прав. Шэньсі / па маршруце, які быў сведкам першага росквіту гандлю паміж Кітаем і Еўропай больш за 2000 гадоў таму.

Кітай у цяперашні час прадастаўляе паслугі чыгуначнай экспрэс-дастаўкі грузаў у 28 еўрапейскіх гарадоў. З сакавіка 2011 года агульная колькасць такіх адпраўленняў перавысіла 3500, і гэтая лічба павінна ўзрасці да 5000 у 2020 годзе.

Акрамя чыгуначных зносін Кітай прасоўвае рэалізацыю і інфраструктурных праектаў, у тым ліку будаўніцтва аўтадарог, партоў і нафтаправодаў. Усе гэтыя праекты з'яўляюцца часткай ініцыятывы "Пояс і шлях" / Эканамічны пояс Шаўковага шляху і Марскі Шаўковы шлях 21-га стагоддзя /, накіраванай на стварэнне транснацыянальнай сеткі гандлю, стымуляванне доўгатэрміновых інвестыцый і садзейнічанне эканамічнаму развіццю.

Ініцыятыва "Пояс і шлях" упершыню была вылучана Кітаем у 2013 годзе. Яна павінна ахапіць больш за 60 працэнтаў насельніцтва зямнога шара і больш за адну трэць сусветнага ВУП.

Ініцыятыва, якая мае тры асноўныя напрамкі - інфраструктура, гандаль і інвестыцыі і супрацоўніцтва ў галіне вытворчых магутнасцяў - удыхне свежую энергію ў сусветную эканоміку.

У той час калі ў некаторых заходніх краінах з'яўляюцца прыкметы дэглабалізацыі, Кітай цвёрда падтрымлівае ідэю адкрытасці і агульнага развіцця.

З 2013 года Кітай інвеставаў больш за 50 мільярдаў долараў ЗША ў краіны ўздоўж "Пояса і шляху". Кітайскімі прадпрымальнікамі было створана 56 зон эканамічнага і гандлёвага супрацоўніцтва, што прынесла ў казну гэтых краін амаль 1,1 млрд долараў ЗША падатковых паступленняў і дазволіла стварыць 180 тыс. новых працоўных месцаў для іх жыхароў.

Таваразварот паміж Кітаем і краінамі ўздоўж "Пояса і шляху" дасягнуў 6,3 трлн юаней (каля 913 млрд долараў ЗША) у 2016 годзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040