Кітайскі вучэбна-баявы знішчальнік JF-17B паспяхова правёў свой першы палёт
  2017-04-28 14:53:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паспяховы першы палёт двухмеснага вучэбна-баявога знішчальніка JF-17B, распрацаванага Кітайскім аб'яднаннем авіяцыйнай прамысловасці (AVIC), адбыўся сёння ў правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай). Самалёт узляцеў і знаходзіўся ў паветры каля 26 хвілін.

JF-17B з'яўляецца мадыфікацыяй баявога знішчальніка JF-17. Яго даўжыня - 14,5 м, вышыня - 4,6 м, размах крыла - 9,5 м. Самалёт можа выкарыстоўвацца ў пілатажных і тактычных трэніроўках у мірны час і выконваць баявыя задачы ва ўмовах вайны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040