Пасажыр, які быў зняты з рэйса, дасягнуў пагаднення з амерыканскай авіякампаніяй United Airlines
  2017-04-28 16:09:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасажыр, які быў гвалтоўна зняты з рэйса, дасягнуў пагаднення з амерыканскай авіякампаніяй United Airlines. Пра гэта паведаміў яго адвакат.

Томас Дыметры, вядомы чыкагскі адвакат, які прадстаўляе 69-гадовага Дэвіда Даа, у прэс-рэлізе заявіў, што авіякампанія United Airlines узяла на сябе поўную адказнасць за тое, што адбылося 9 красавіка на борце рэйса 3411. Ён не раскрыў суму кампенсацыі, якая, па дамове паміж двума бакамі, павінна "застацца канфідэнцыяльнай".

Дэвід Даа, амерыканскі доктар в'етнамскага паходжання, быў шпіталізаваны пасля таго, як трое авіяцыйных паліцэйскіх чыкагскага міжнароднага аэрапорта «О'Хара» былі выкліканы на борт і выцягнулі яго з самалёта, каб вызваліць месца для чатырох членаў экіпажа рэйса, які накіроўваўся ў Луісвіл (штат Кентукі). Дэвід Даа атрымаў страсенне мозгу, яму зламалі нос і выбілі два зубы.

Трое авіяцыйных паліцэйскіх, уцягнутых у інцыдэнт, адпраўлены ў адміністрацыйны адпачынак на час расследавання, якое было асобна пачата гарадскімі ўладамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040