У Кітаі за час першамайскіх выходных быў адзначаны турыстычны бум
  2017-05-02 13:47:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі за час трохдзённых першамайскіх вакацый быў зафіксаваны турыстычны бум, што з'яўляецца паказчыкам развіцця індустрыі турызму ў краіне. Пра гэта стала вядома з афіцыйных дадзеных, агучаных сёння.

Даход у галіне турызму за святочныя дні склаў 79,1 млрд юаняў (11,5 млрд долараў ЗША ), што на 16,2 % больш, чым годам раней, гаворыцца ў справаздачы Дзяржаўнага ўпраўлення па справах турызму КНР.

За тры дні выходных, розныя турыстычныя аб'екты па ўсёй краіне наведалі 134 млн турыстаў, што на 14,4 % больш, чым у папярэднім годзе.

Турыстычны бум адбыўся на фоне спробаў Кітая прыбраць залішнюю залежнасць эканомікі ад экспарту і цяжкай прамысловасці і перайсці да мадэлі росту, заснаванай на спажыванні, інавацыях і сферы паслуг.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040