Д. Трамп заявіў, што гатовы "пры спрыяльных умовах" сустрэцца з Кім Чэн Ынам
  2017-05-02 13:47:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак заявіў, што гатовы "пры спрыяльных умовах" сустрэцца з вярхоўным лідарам КНДР Кім Чэн Ынам.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю агенцтву Блумберг (Bloomberg). Паводле яго слоў, большасць людзей у палітыцы ніколі б не сказалі пра гатоўнасць сустрэцца з Кім Чэн Ынам, але, пры спрыяльных умовах, ён абсалютна гатовы да гэтага, і для яго гэта быў бы гонар.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Шон Спайсер заявіў СМІ, што магчымасць для сустрэчы лідараў ЗША і КНДР пакуль не саспела: для пачатку Злучаным Штатам трэба ўбачыць практычнае скарачэнне колькасці правакацыйных дзеянняў з боку КНДР.

Нагадаем, 26 мая афіцыйныя крыніцы ў ЗША паведамілі, што краіна імкнецца да ажыццяўлення дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава шляхам санкцый і дыпламатыі. Вашынгтон адкрыты да перамоваў для ажыццяўлення гэтай мэты.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040