У Шанхаі адкрыў дзверы першы ў свеце Музей ЭКСПА
  2017-05-02 16:57:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У лістападзе 2010 года Міжнароднае бюро выстаў /МБВ/ са штаб-кватэрай у Парыжы прыняло рашэнне, прызнанае гістарычным, - аб стварэнні ў Шанхаі першага ў свеце тэматычнага музея, прысвечанага Сусветным выставам. 1 траўня новы музей з экспанатамі, якія ўвасабляюць багатае мноства навукова-тэхнічных і культурных дасягненняў сусветнай супольнасці, адчыніў дзверы ў кітайскім мегаполісе.

Музейны комплекс размяшчаецца ў гарадскім раёне Пусі на тым месцы, дзе 7 гадоў таму ў гэты дзень стартавала ЭКСПА "Шанхай-2010". 246 краін і міжнародных арганізацый удзельнічалі ў гэтай выставе, якую ўпершыню прымаў у сябе Кітай. За паўгода яе наведалі звыш 73 млн чалавек - больш, чым калі-небудзь за ўсю гісторыю правядзення ЭКСПА.

Музей ЭКСПА ў Шанхаі, сумесна створаны ўрадам горада і МБВ і пакуль адзіны ў сваім родзе, будзе "базай ведаў пра культуру ЭКСПА і звязаных з Сусветнымі выставамі інавацыямі", перакананая кіраўнік Гарадскога ўпраўлення па культуры, радыёвяшчанні, кінематаграфіі і тэлебачанні Шанхая Юй Сюфэнь.

У музейным комплексе 8 залаў агульнай плошчай 9000 кв. м, кожная з якіх прысвечана асобнай тэме. Наведвальнікі змогуць убачыць звыш 3000 экспанатаў, сабраных з розных куткоў свету. Дызайн і размяшчэнне экспазіцыі выканала міжнародная каманда з кітайскіх, іспанскіх і італьянскіх спецыялістаў, музей адкрыты для наведвальнікаў з усяго свету, акрамя кітайскай мовы экскурсійныя паслугі прадастаўляюцца і на англійскай.

Дырэктар музея Лю Сюхуа, звяртаючы ўвагу на маючую адбыцца ў чэрвені-верасні "ЭКСПА-2017" у Астане і на тое, што ў 2020 годзе прэстыжную выставу прыме ў сябе Дубай, асабліва падкрэсліла гатоўнасць музея да міжнароднага супрацоўніцтва, у прыватнасці з краінамі ўздоўж "Пояса і шляху" у галіне навуковых даследаванняў, збору экспанатаў, культурных абменаў і інш.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040