Кітайская кампанія CC Land Holdings набыла лонданскі небаскроб за 1,15 млрд фунтаў стэрлінгаў
  2017-05-03 08:56:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дэвелаперская кампанія CC Land Holdings з САР Сянган, якую ўзначальвае магнат нерухомасці Чжан Сунцяа, сёння паведаміла аб куплі за 1,15 млрд фунтаў стэрлінгаў (1,49 млрд долараў ЗША) высотнага будынка The Leadenhall Building у Лондане.

The Leadenhall Building вышынёй 224 м з'яўляецца самым высокім небаскробам у гістарычнай частцы Лондана, з-за сваёй клінападобнай формы атрымаў мянушку "Сырная тарка".

Будынак мае 46 паверхаў і каля 610 тыс. кв м офіснай і гандлёвай плошчы.

Памяшканні арандуюць некалькі буйных міжнародных страхавых кампаній, фінансавых арганізацый, тэхнічных і абслугоўваючых фірмаў. Бягучы гадавы прыбытак ад арэнды памяшканняў складае прыкладна 40,2 млн фунтаў стэрлінгаў / 51,9 млн долараў ЗША /.

CC Land Holdings выкупіла небаскроб у кампаній British Land і Oxford Properties.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040